20 жніўня 2014 г. – 110 гадоў з дня нараджэння Аляксея Міхайлавіча Мартынава (1904–1999), краязнаўца, гісторыка, публіцыста, Ганаровага грамадзяніна горада Кобрына, Ганаровага члена рэспубліканскага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, за
Аляксей Міхайлавіч Мартынаў нарадзіўся 20 жніўня 1904 года ў горадзе Кобрыне Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і народнага настаўніка. У 1911–1915 гадах вучыўся ў Кобрынскім прыходскім вучылішчы. У Першую сусветную вайну сям’я эвакуіравалася ў г. Рагачоў, дзе Аляксей прадоўжыў навучанне ў рэальным вучылішчы. У 1920–1921 гадах стаў выкладчыкам лікбеза, працаваў настаўнікам.
Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі нарадзіўся 19 красавіка 1881 года ў вёсцы Такары Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і настаўніка народнага вучылішча, які потым прыняў сан свяшчэнніка.
20 сакавіка 2016 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Іванавіча Баландзіна (1946), вучонага-гісторыка, культуролага, выдатніка адукацыі Беларусі (1996)
Канстанцін Іванавіч Баландзін нарадзіўся 20 сакавіка 1946 года ў вёсцы Крошын Баранавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці.
9 лютага 2016 г. - 65 гадоў з дня нараджэння Віктара Анатольевіча Фядосіка (1951), вучонага-гісторыка, лаўрэата прэміі БДУ імя акадэміка У. І. Пічэты (2003), узнагароджанага медалём Свяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай Праваслаўнай Царквы (2006
Віктар Анатольевіч Фядосік нарадзіўся 9 лютага 1951 года ў вёсцы Сінкевічы Ленінскага раёна Пінскай вобласці (цяпер Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці). Яго бацька – беларускі вучоны-фалькларыст Анатоль Сямёнавіч Фядосік (1925–2005), доктар філалагічных навук (1974), прафесар (1981). Маці, Алена Астапаўна Раманоўская, медык, яе брат, гісторык-навуковец Васіль Піліпавіч Раманоўскі (1918–1992), зрабіў уплыў на Віктара ў дачыненні выбару прафесіі.
12 студзеня 2016 г. – 65 гадоў з дня нараджэння (1951) Аляксея Міхайлавіча Літвіна, вучонага-гісторыка
Аляксей Міхайлавіч Літвін нарадзіўся 12 студзеня 1951 года у вёсцы Сямігосцічы Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай вобласці (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька, Міхаіл Іванавіч, працаваў бакеншчыкам на рацэ Прыпяць, а маці, Марыя Адамаўна, паляводам у калгасе. У сям’і Літвіных было трое дзяцей: сын Аляксей і дочкі Наталля і Паліна.
8 лютага 2016 г. – 130 гадоў з дня нараджэння Васіля Данілавіча Друшчыца (1886–1937), вучонага-гісторыка, даследчыка гісторыі Беларусі, правадзейнага члена Інстытута беларускай культуры, педагога
Васіль Данілавіч Друшчыц нарадзіўся 8 лютага 1886 года ў вёсцы Блудзень Гродзенскай губерні (цяпер Першамайская Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай сялянскай сям’і. Бацька Васіля падчас руска-турэцкай вайны 1877–1878 гг. прымаў удзел у баявых дзеяннях на Балканах, штурме перавала Шыпка і яго абароне ў зімовы час. За ўдзел у гэтай кампаніі Д. І. Друшчыц быў узнагароджаны Георгіеўскім крыжам.
18 кастрычніка 2016 г. – 90 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Уладзіміравіча Шэлехава (1926–2015), педагога, гісторыка, краязнаўца
Міхаіл Уладзіміравіч Шэлехаў нарадзіўся 18 кастрычніка 1926 года ў вёсцы Бахаравічы Рудзенскага (цяпер Пухавіцкага) раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька быў адным з арганізатараў мясцовага калгаса, старшынёй сельсавета, загінуў на фронце ў 1944 годзе. Маці выхоўвала чатырох сыноў, Міхаіл – старэйшы. Да вайны закончыў сем класаў сярэдняй школы ў Дудутках.
2 кастрычніка 2015 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Леаніда Міхайлавіча Несцерчука (1945), вучонага-гісторыка, даследчыка падзей вайны 1812 г. на тэрыторыі Беларусі, гісторыі населеных пунктаў і архітэктурных збудаванняў на Беларусі
Леанід Міхайлавіч Несцярчук нарадзіўся 2 кастрычніка 1945 года ў вёсцы Харкі Гарадзечанскага сельсавета Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. У гэтых мясцінах адбылася адна з важных бітваў вайны з Напалеонам, з пакалення ў пакаленне перадаваліся ў вёсцы страшныя гісторыі тых часоў. Леаніда з дзяцінства вельмі цікавілі гістарычныя падзеі, таму вырашыў стаць настаўнікам гісторыі.
25 ліпеня 2015 г. – 175 гадоў з дня нараджэння Юльяна Фаміча Крачкоўскага (1840–1903), беларускага фалькларыста, этнографа, гісторыка, археографа, краязнаўцы, педагога
Юльян Фаміч Крачкоўскі нарадзіўся 25 ліпеня 1840 года ў вёсцы Азяты Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і арганіста ўніяцкай царквы. Бацька Юльяна паходзіў з беларускіх сялян, меў нямнога зямлі і змалку прывучаў дзяцей да гаспадаркі.
12 красавіка 2015 г. – 160 гадоў з дня нараджэння Арсеня Іванавіча Маркевіча (1855–1942), архівіста, літаратуразнаўца, гісторыка, аўтара прац па археалогіі і гісторыі Крыма, грамадскага дзеяча, члена-карэспандэнта АН СССР (1927)
Арсень Іванавіч Маркевіч нарадзіўся 12 красавіка 1855 года ў г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст) у сям’і свяшчэнніка. Вельмі сціплы, працавіты побыт яго сям’і быў поўны разумовых, інтэлектуальных інтарэсаў, якія былі ўласцівы яго сваякам па бацьку і па маці – дачцы пратаіярэя, настаяцеля сабора Брэст-Літоўска. Дзед Арсеня па бацьку быў магістрам багаслоўя Віленскага ўніверсітэта, адзін з родзічаў маці быў прафесарам універсітэта, другі – выдатным дзеячам па народнай асвеце ў Таўрычаскай губерні. Прыход бацькі складаўся з мяшчан і сялян вёсак Бярозаўка, Казловічы, Плоска, Дуброўка, Гузні, Рэчыца, Шпановічы і Трышын, а таксама гарнізона Брэст-Літоўскай крэпасці, да ўзвядзення ў ёй гарнізоннай царквы.